Заказьнікі Беларусі (манэты)
Сэрыя памятных манэтаў «Заказьнікі Беларусі» — сэрыя беларускіх юбілейных манэтаў Нацыянальнага банку Беларусі, прысьвечаная беларускім заказьнікам.
Сэрыя распачата манэтаю прысьвечанай альманскім балотам 30 сьнежня 2005.
На сёньняшні час выбіты наступныя манэты:
- Альманскія балоты — 30 сьнежня 2005
- Чырвоны Бор — 12 верасьня 2006
- Заказьнік «Днепра-Соскі» — 24 сьнежня 2007
- Заказьнік «Ліпічанская пушча» — 29 сьнежня 2008