Заратустра
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Зарату́штра (авэст. Zaraθuštra, па-пэрсыдзку: زرتشت — Zartošt); Зараа́стр (па-грэцку: Ζωροάστρης); Заратустра (у эўрапейскай традыцыі)[1] — прарок і рэфарматар старажытнаіранскай рэлігіі. Згодна паданьню заснавальнік зараастрызму.
Час жыцьця Заратуштры застаецца прадметам спрэчак. Паводле іранскае традыцыі, ён жыў за 258 год да Аляксандра Македонскага, які ў 333–330 да Нар.Хр. заваяваў Пэрсыдзкую Імпэрыю, перамогшы яе ўладара Дарыя III. Аднак, на думку некаторых навукоўцаў, гэтая дата 590 да Н.Хр. запозьняя, а словы «да Аляксандра» былі скажэньнем пачатковага «да Дарыя», дзе пад Дарыем разумещся цар Дарый I Вялікі (522–486 да Н.Хр.), а не Дарый III Кодаман (336–330 да Н.Хр.), якога перамог Аляксандар. Сыходзячы з гэтага меркаваньня, дасьледнікі атрымоўваюць для Заратуштры дату к. 750 да Н.Хр., якая суадносіцца з тым, што для грэкаў 4 і 5 ст да Н.Хр. Заратуштра быў фігурай такой старажытнай, што яны маглі адносіць час яго жыцьця за 6000 год да Плятона, – магчыма, зьмешваючы час яго сапраўднага нараджэньня і час стварэньня яго духовага папярэдніка-двайніка, які паводле зораастрызму, ё ў кожнага чалавека.
Сьвятая кніга З. – Авэста, аднак, паводле шэрагу азнакаў, толькі пэўную частку яе можна прыпісваць Заратуштру. Гэтую частку складаюць Гаты, малітвы ў складзе Авэсты. Гаты – адзіная аўтэнтычная крыніца нашых зьвестак пра Заратуштру. Галоўнай вонкавай падзеяй яго жыцьця было абарачэньне нейкага «князя Віштаспы» (грэцк. Гістаспа), якога па шэрагу прычынаў немагчыма атаясаміць зь яго цёзкам, бацькам Дарыя. У Гатах усё ўказвае на паўночны ўсход Ірану як на радзіму Заратуштры, далёкую ад кантактаў зь мескімі цывілізацыямі Бабілёніі і Заходняга Ірану, населенага пэрсамі і мідыйцамі. Відаць, Заратуштра жаў і прапаведваў ў Харэзме (тэрыторыя сучасных Таджыкістана і Ўзбэкістана), у ніжнім цячэньні Окса (Аму-Дар'і).
Лягенда аб Заратуштре натхніла на эўрапейскай глебе нямецкага пісьменьніка-філосафа Фрыдрыха Ніцшэ на стварэньне твора «Так казаў Заратустра».
[рэдагаваць] Крыніцы
- ^ Энцыкляпэдыя Рэлігія(рас.)