Зіга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зіга
Зіга
Сьвяты
Нарадзіўся VI стагодзьдзе
Памёр каля 580
Дзень памяці 19 верасьня

Зіга (лац. Sigo[1]; ? — каля 580) — бургундзкі абат, Сьвяты.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыў у Мэмоне (Бургундыя). Пазьней стаў пустэльнікам, па чым біскуп Лянгру пасьвяціў яго ў сьвятараы. Выправіўся ў кляштар Рэамэ, каб вывучаць Сьвятое Пісаньне і дапамагаць там манахам. Пазьней пастанавіў заснаваць свой уласны кляштар у лесе Сэгестар, недалёка ад Сэны. Набыў рэпутацыю цудатворца, пачаў зьбіраць пасьлядоўнікаў, што прывяло да росквіту кляштару. Кляштар прыцягнуў навакольных сялянаў, якія пачалі сяліцца невялікай грамадой вакол царквы. Гэтая суполка з часам стала места Сэн-Сэн-ль’Абэ.

Спачыў ва ўласным абацтве. Яго мошчы выкралі ў час Францускай рэвалюцыі і, як мяркуецца, зьнішчылі[2].

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Monumenta Germaniae historica: Scriptorum rerum Merovingicarum. T. 7. — Impensis bibliopolii Hahniani, 1979. P. 455, 457
  2. ^ Butler A. Butler’s Lives of the Saints (New Full ed.). — St John’s Abbey, Collegeville, Minnesota: Christian Classics, 1956. P. 181—182.