Канада (мысьляр)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Канада
Дата нараджэньня паміж VI і II стагодзьдзямі да н. э.
Месца нараджэньня Прабхас Кшэтра каля Дваркі
Школа/традыцыя Вайшэшыка
Асноўныя зацікаўленасьці дасьледнік расавадаму, кшталту альхіміі
Значныя ідэі Індускі мысьляр

Канада (санскрыт: कणाद) — індускі мысьляр, заснавальнік філязофскае школы вайшэшыка. Паводле розных зьвестак, жыў у II[1] або VI стагодзьдзі[2][3] да н. э. Месцам нараджэньня лічыцца Прабхас Кшэтра каля Дваркі (цяпер у індыйскім штаце Гуджарат).

Займаўся найперш вывучэньнем расавадаму, нешта кшталту альхіміі. Лічыў, што ўсе жывыя істоты складаюцца зь пяці элемэнтаў: вады, агню, зямлі, паветра, этэру. Гародніна складаецца толькі з вады, казуркі — з вады й агню, птушкі — з вады, агню, зямлі і паветра, а на вяршыні стварэньня знаходзяцца Людзі, якія маюць разумовыя здольнасьці дзякуючы этэру.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Oliver Leaman, Key Concepts in Eastern Philosophy. Routledge, 1999, page 269.
  2. ^ Anu and Parmanu—Indian ideas about Atomic physics, http://www.newsinder.org/site/more/anu_and_parmanu_indian_ideas_about_atomic_physics/
  3. ^ "Kanada, " Dilip M. Salwi, http://www.4to40.com/legends/index.asp?id=183

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]