Кардэгарда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Кардэгарда (франц. corps de garde) — збудаваньне ў фартэцыях і замках XVI—XVIII стагодзьдзяў для разьмяшчэньня каравула.

Кардэгарды будаваліся з цэглы, каменю, часам у тэхніцы прускага мура, але для ВКЛ і Беларусі найбольш характэрнымі былі кардэгарды з дрэва. Прыкладам у пачатку ХІХ стагодзьдзя ў Слуцкай фартэцыі ўсе чатыры кардэгарды ля брамаў былі драўлянымі.

Звычайна будавалася ў комплексе з брамаю. Унутры месьціліся памяшканьні для варты і афіцэраў. Часам кардэгарды аб’ядноўваліся з астрогам-мытняй.

[рэдагаваць] Літаратура

  • Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. ISBN 5-85700-078-5
Асабістыя прылады
Прасторы назваў

Варыянты
Дзеяньні
Навігацыя
Удзел
Інструмэнты
На іншых мовах