Крагуевац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Герб гораду

Крагуевац (па-сэрбску: Крагујевац, ад старажытнаславянскага слова крагуй «каршак, сокал») — горад у Сэрбіі, сталіца адміністрацыйнага рэгіёна Шумадыя.

Першая згадка пра горад датуецца 1476 г. Горад зьяўляўся сталіцай Новай незалежнай Сэрбіі, вызваленай ад турэцкага панаваньня. Пратрымаў статут да 1941. Падчас Другой сусьветнай вайны ў выніку карнай апэрацыі 21-21 кастрычніка, гітлераўцамі тут было забіта каля 5 тыс. чал.

Насельніцтва горада складае 193 390 жыхароў (з прыгарадамі 211 580 чал.), гэта чацьвёрты паказчык па краіне.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Крагуевацсховішча мультымэдыйных матэрыялаў