Красімір Капаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Красімір Капаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 14 ліпеня 1999(1999-07-14)[1] (24 гады)
Рост 181 см
Вага 78 кг[1]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Дняпро Магілёў
Нумар 69
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2018 Дынама Менск 0 (0)
2018 Андэрдог 12 (1)
2019 Арсэнал Койданаў 20 (5)
2020—4 Дняпро Магілёў 109 (31)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
19 красавіка 2024.

Красімір Капаў (нар. 14 ліпеня 1999 году) — беларускі футбаліст, нападнік магілёўскага «Дняпра». Сын выбітнага футбаліста Яўгена Капава.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 2017 году пачаў выступаць за дубль менскага «Дынама». 29 ліпеня 2018 году дэбютаваў у першай камандзе дынамаўцаў, калі выйшаў на замену ў другім тайме матча Кубка Беларусі супраць «Энэргетыка»-БДУ (7:0) і пасьпеў адзначыцца дублем. Празь некалькі дзён быў аддадзены ў арэнду клюбу Першай лігі «Чысьць»[2], дзе быў гульцом асновы, але ня выратаваў каманду ад вылету ў Другую лігу.

У пачатку 2019 году спрабаваў працаўладкавацца ў Польшчы, аднак у выніку вярнуўся ў Беларусь і далучыўся да койданаўскага «Арсэналу». Ня меў трывалага месца ў складзе, часьцей выходзіў на замену, але паводле вынікаў сэзону 2019 году разам з клюбам перамог у Другой лізе. У лютым 2020 году перайшоў у магілёўскі «Дняпро»[3]. У сэзоне 2020 быў другім бамбардзірам каманды і дапамог ёй прабіцца ў Першую лігу. Сэзон 2021 году пачынаў у першай адзінаццатцы, але зь лета часьцей выходзіў на замену.

Па атрыманьні магілёўскім клюбам месца ў Найвышэйшай лізе на сэзон 2022 году дэбютаваў у элітным дывізіёне 20 сакавіка 2022 году ў матчы першага тура супраць бабруйскай «Белшыны» (0:0), калі выйшаў у пачатковым складзе і быў заменены ў другім тайме. У далейшым заставаўся гульцом асноўнага складу. У студзені 2023 году падоўжыў кантракт з «Дняпром»[4]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году дапамог камандзе вярнуцца ў Найвышэйшую лігу. У студзені 2024 году зноў падоўжыў пагадненьне з магілёўскім клюбам[5].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У верасьні і кастрычніку 2015 году выступаў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Эўропы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]