Крыс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Балійскі крыс з хвалепадобным клінком

Крыс (або керыс) — нацыянальны кінжал з характэрнай асымэтрычнай формай клінка. Зьявіўся на высьпе Ява, распаўсюджаны па ўсёй Інданэзіі, на Філіпінах і ў Малайзіі. Этымалёгія зьвязана з старажытнаяванскім словам нгерыс (ngeris), што азначае «калоць», «працінаць». Крыс — колючая зброя. Дзякуючы форме ручкі й спецыяльным паглыбленьням у клінка Крыс станавіўся працягам паказальнага пальца. Мужчыны насілі пры сабе адзін Крыс, жанчыны таксама маглі насіць іх, але іх кінжалы былі меншага памеру. На вайне мужчына мог насіць тры кінжалы: свой уласны, радавы кінжал (ад свае сям’і) і кінжал сям’і свайго цесьця. Калі бой ішоў на двух Крысах, то другі выкарыстоўваўся як зброя для парыраваньня ўдараў. Кінжалы вельмі часта ламаліся, аднак тэхналёгія зборкі такая, што сабраць новы з наяўных частак было нескладана. Часта ў адным кінжале маглі быць сабраны дэталі, характэрныя для розных рэгіёнаў. У многіх рэгіёнах асаблівая разнавіднасьць Крыса выкарыстоўвалася для пакараньняў сьмерцю. У гэтых кінжалаў быў доўгі тонкі прамы клінок.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыссховішча мультымэдыйных матэрыялаў