Крэдытны каапэратыў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Крэды́тны каапэраты́ў (спажывецкі каапэратыў фінансавай узаемадапамогі, СКФУ) — аб’яднаньне прыватных асобаў і дробных крэдытных установаў, што прадае сваім чальцам акцыі, прымае ад іх уклады і дае ім крэдыты. Ствараецца згуртаваньнем фізычных асобаў паводле прафэсійнай і тэрытарыяльнай прыкметы, таксама і пазыковымі таварыствамі (пазыкова-ашчаднае, узаемнай пазыкі). Устойлівасьць дасягаецца стварэньнем запасу грошай. Капітал утвараецца за кошт пэрыядычных унёскаў, паю і выпуску пазык. Займаецца таксама ўлікам вэксэляў, гандлёвым пасярэдніцтвам, камісійнымі апэрацыямі, дарадніцтвам і аўдытам.

Крэдытныя каапэратывы ўзьніклі ў ХІХ стагодзьдзі ў Эўропе з прафэсійных саюзаў. На 1999 год у разьвітых паводле ААН краінах у іх удзельнічала да 15% насельніцтва[1]. На 2010 г. захоўвалі $1,1 трыльёна. Сусьветная рада пазыковых саюзаў (СРПС; Мэдысан, штат Вісконсін, ЗША) налічвала амаль 50 тыс. саюзаў у 98 краінах, што слугавалі каля 186 мільёнам пайнікаў. На дзель пазыковых саюзаў прыпадала каля 8% сусьветнага грашовага абарачэньня.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пазыковы саюз у краіне ўтварылі ў 2002 годзе юрыдычныя асобы. У 2004 г. узьнік першы крэдытны каапэратыў грамадзянаў. На 2010 г. такія арганізацыі складалі большасьць. Толькі тры працавалі зь юрыдычнымі асобамі. У 2008 г. крэдытныя каапэратывы Беларусі ўтварылі Рэспубліканскую асацыяцыю спажывецкіх каапэратываў фінансавай узаемадапамогі (РАСКФУ), што на 2010 г. налічвала 19 крэдытных каапэратываў і з пачатку году ўступіла ў СРПС[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Крэдытны саюз // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1999. — Т. 8. — С. 533-534. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3
  2. ^ Віктар Пазьнякоў, Вольга Мядзьведзева. Неабходныя грошы ў патрэбны час // Зьвязда : газэта. — 22 верасьня 2010. — № 185 (26793). — С. 1, 3. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]