Курапаткі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шэрая курапатка (Perdix perdix)

Курапаткі — птушкі сямействаў цецеруковых і фазанавых атраду курападобных.

Даўжыня да 46 см, маса да 900 г. Афарбоўка шэра-бурая, руда-бурая, у курапаткі белай зімой белая.

Пашыраны ўсюды, ад тундры да трапічных лясоў і высакагор’яў; на Беларусі 2 віды: курапатка белая і шэрая. Жывуць на палях, балотах, лугах, у драбналесьсі. Кормяцца парасткамі, пупышкамі, насеньнем траваў, зернем, казуркамі.

Нясуць да 24 яек.

Аб’ект паляваньня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Курапаткісховішча мультымэдыйных матэрыялаў