Лаглан
Лаглан [Loglan, ад ангельскага logical language (мова лёгікі)] — штучная мова, якую створыў у 1955 доктар Джэймз Кук Браўн (James Cooke Brown).
Зьмест |
[рэдагаваць] Гісторыя і сучасны стан
Пачалося гэта з артыкула пра магчымасьць праверкі псыхалягічнага фэномэна, вядомага як гіпотэза Сапіра-Ўорфа (Sapir-Whorf). Гэтая тэма зрабілася найважнейшай у яго жыцьці, каб праверыць гіпотэзу Ўорфа, доктар Браўн пачаў распрацоўваць адмысловую штучную мову.
Галоўная думка гэтай гіпотэзы: «Мова ўплывае на мысьленьне». У выніку высілкаў доктар Браўн з памагатымі стварылі прынцыпы для праверкі гіпотэзы й найважнейшы інструмант для гэтага — вельмі лягічную мову, якая адпачатку называлася лаглан.
Мова распрацоўвалася цягам адзіннаццаці гадоў — у 1966 зьявілася першае выданьне апісаньня мовы — «Loglan 1». Празь некалькі год пры дапамозе кампутараў у лаглане былі знойдзеныя сынтаксычныя недакладнасьці. І ўжо ў 1988 была выдадзеная канчатковая вэрсія мовы.
У 1980-я гады адбылася барацьба наконт аўтарскіх правоў на гэтую мову. А калі доктар Браўн афіцыйна зацьвердзіў свае аўтарскія правы, група незадаволеных адышлі ад руху лагланістаў, арганізавалі Групу мовы лёгікі (The Logical Language Group) і стварылі новую мову — Ложбан (Lojban). Яна была заснованая на тых жа лінгвістычных прынцыпах, але ў форме вольнага праекту. Рух лажбаністаў апошнім часам больш шматлікі і актыўны.
Мова лаглан ужываецца ня толькі для навуковых дасьледаваньняў, але і для кантактаваньня паміж чалавекам і кампутарам. Яна была згаданая, напрыклад, як мова зносінаў паміж кампутарам і людзьмі ў навукова-фантастычным рамане «Месяц — суворы гаспадар» (The Moon Is a Harsh Mistress) Робэрта Хайнляйна (Robert A. Heinlein). Лаглан ужываецца таксама для аўтаматычнага аналізу тэкстаў, і як звычайная мова — каб пісаць творы і размаўляць паміж людзьмі. Але ня гледзячы на даволі простую граматыку, лёгкае вымаўленьне, ужываць гэтую мову вельмі складана. Каб вывучыць і размаўляць на ёй, патрабуюцца вельмі вялікія мазгавыя высілкі. Сапраўды, для гэтага трэба зьмяніць сваё мысьленьне, бо лаглан дужа непадобны на іншыя чалавечыя мовы. Сярод прыхільнікаў лаглана існуе жартаўлівы слоган: «Вучыце лаглан — найбольш складаную мову для ўсіх людзей!» (у процівагу заявам прыхільнікаў іншых штучных моваў, якія заяўляюць пра лёгкасьць сваіх моваў).
[рэдагаваць] Асноўныя рысы мовы
[рэдагаваць] Прыклады тэксту
[рэдагаваць] Вонкавыя спасылкі
- Логлан в России падручнік, слоўнікі і інш. (па-расейску)
- The Loglan Institute (па-ангельску)
- The Logical Language Group (па-ангельску)
| Штучныя мовы | |
|---|---|
| Міжнародныя штучныя мовы |
Глоса · Іда · Міжславянская мова · Словіё · Словянскі · Унівэрсалглот · Эспэранта · Эспэранта II · Эспэрантыда · Adjuvanto · Adjuvilo · Alayun · Communicationssprache · Europanto · Folkspraak · Frater · Glagolica · Idiom Neutral · Interlingua · Kotava · Latino sine Flexione · Lingua Franca Nova · Mondial · Mundolinco · Novial · Occidental (альбо Interlingue) · OMO · Proslava · Romanica · Románico · Romanid · Sona · Spokil · Unitario · Uropio · Volapük
|
| Мовы выдуманых народаў/сьветаў |
Бабілён-17 · Квэнья · Клінгонская мова · Ліднэві · Мандалорская мова · Мовы Міжзем'я · Навамоўе · Паўночнаславянскія мовы · Сыбірская мова · Чатлана-пацакская мова · Aurebesh · Baronh · Brithenig · D’ni · Enochian · Larimin · Marain · Nadsat · Pravic · Ptydepe · Simlish · Sindarin · Speedtalk · Starsza Mowa · Teonaht · Volapük · Wenedyk
|
| Апрыёрныя мовы і праекты |
|
| Партал · WikiProject(анг.) | |