Лукаш Масапуст

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лукаш Масапуст
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 12 лютага 1993(1993-02-12)[1][2] (31 год)
Рост 179 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Славія Прага
Нумар 8
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2015
2015—2019
2019—
Высачына
Ябланец
Славія Прага
55 (7)
94 (14)
120 (14)
Зборныя
2018— Чэхія 34 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
10 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
20 лістапада 2023.

Лукаш Масапуст (па-чэску: Lukáš Masopust; нар. 12 лютага 1993 году) — чэскі футбаліст, правы паўабаронца і абаронца клюбу «Славія» і нацыянальнай зборнай Чэхіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гадаваўся як футбаліст у родным мястэчку. У наступным далучыўся да акадэміі «Высачыны»[3]. У 2012 годзе галоўны трэнэр клюбу Францішак Комняцкі выцягнуў футбаліста да асноўнай каманды, дзе Масапуст дэбютаваў у складзе дружыны ў матчы супраць «Славіі». У 2014 годзе Масапуст узгадніў працоўную ўгоду зь «Ябланцам», якая прадугледжвала супрацу да 1 ліпеня 2018 году. Дэбютаваў за ябланцкі клюб 20 лютага 2015 году ў матчы супраць «Славацка». 18 сьнежня 2018 году праская «Славія» абвесьціла аб падпісаньні дамовы на тры з паловай гады з Масапустам[3]. 22 траўня 2019 году Масапуст забіў другі гол «Славіі» ў матчы супраць «Баніка» ў фінале Кубка Чэхіі[4].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у кашулі нацыянальнай зборнай Чэхіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Кітаю, які ладзіўся 26 сакавіка 2018 году. У 2021 годзе быў уключаны ў заяўку зборнай Чэхіі на чэмпіянат Эўропы 2020 году.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Славія»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Lukas Masopust // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Lukáš Masopust // FBref.com (мн.)
  3. ^ а б «Slavii posílí Masopust se Ševčíkem». FK Slavia.
  4. ^ «FC Baník Ostrava 0:2 SK Slavia Praha». iROZHLAS

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]