Львоўская палітэхніка
Нацыянальны ўнівэрсытэт «Львоўская палітэхніка» (па-ўкраінску: Національний університет «Львівська політехніка») — самая старая вышэйшая тэхнічная навучальная ўстанова Ўкраіны ды Ўсходняй Эўропы, заснаваная ў 1844 годзе як Тэхнічная акадэмія.
Зьмест |
Гісторыя [рэдагаваць]
Тэхнічную акадэмію заснавалі 4 лістапада 1844 года. У 1877 годзе Акадэмія набыла новы корпус, у якім застаецца да сёньняшняга дня. Праект гэтага корпусу ды дому хімічнае лябараторыі Акадэміі выканаў архітэктар Юліян Захарыевіч (таксама былы рэктар Акадэміі). Менавіта тады Акадэмія зьмяніла назоў на Палітэхнічную школу з правамі вышэйшае навучальнае установы ды была залічаная да акадэмічных школаў Аўстра-Вугорскае манархіі. Пасьля ўстанова называлася Львоўскай палітэхнікай, а з 1939 года — Львоўскім палітэхнічным інстытутам.
У чэрвені 1993, за год да свайго 150-годзьдзя, інстытут атрымаў вышэйшы чацьверты ўзровень акрэдытацыі, статус унівэрсытэту ды назоў Дзяржаўны ўнівэрсытэт «Львоўская палітэхніка». У 2000 годзе Палітэхніка атрымала статус нацыянальнага ўнівэрсытэту.
8 ліпеня 2009 году Кабінэт Міністраў Украіны надаў Унівэрсытэту статус самакіральванай дасьледніцкай нацыянальнай вышэйшай навучальнай установы.
Структура [рэдагаваць]
У складзе Львоўскай палітэхнікі:
- 12 навучальна-навуковых інстытутаў
- Навукова-тэхнічная бібліятэка
- Інстытут дыстанцыйнага навучаньня
- Інстытут пасьлядыплёмнай адукацыі
- Інстытут адукацыі, культуры ды сувязей з дыяспарай
- тэхнічны ды тэхніка-эканамічны каледжы, дзьве гімназіі
- 32 навучальна-лябараторныя корпусы
- 14 інтэрнатаў
- 3 спартыўна-аздараўленчыя лягеры дзеля студэнтаў ды выкладчыкаў
- Выдавецтва Нацыянальнага ўнівэрсытэту «Львоўская палітэхніка»
- народны дом «Асьвета» (па-ўкраінску: Просвіта)
Навукова-навучальныя інстытуты [рэдагаваць]
- Інстытут архітэктуры
- Інстытут будаўніцтва ды інжынэрыі навакольнага асяродзьдзя
- Інстытут геадэзіі
- Інстытут гуманітарных навук ды сацыяльных навук
- Інстытут эканомікі ды мэнэджмэнту
- Інстытут энэргіі ды сыстэмаў кіраваньня
- Інстытут інжынэрнае мэханікі ды транспарту
- Інстытут кампутарных ды інфармацыйных тэхналёгій
- Інстытут кампутарных тэхналёгій, аўтаматыкі ды мэтралёгіі
- Інстытут прыкладнае матэматыкі ды фундамэнтальных навук
- Інстытут тэлекамунікацый, радыёэлектронікі ды электроннае тэхнікі
- Інстытут хіміі ды хімічных тэхналёгій
- Інстытут дыстанцыйнага навучаньня
- Інстытут пасьлядыплёмнай адукацыі
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Львоўская палітэхніка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка
- Студэнцкі гарадок Унівэрсытэту
- Цэнтар Тэлекамунікацыйных ды Інфармацыйных Тэхналёгій Унівэрсытэту
- Выдавецтва Унівэрсытэту
- Фотаздымкі Ўнівэрсытэту
- Інстытут Кампутарных навук Унівэрсытэту
- Калегія ды прафкам студэнтаў ды асьпірантаў Унівэрсытэту
- Гісторыя Львоўскае Палітэхнікі
- Храналягічны сьпіс рэктараў Унівэрсытэту
- Гісторыя Львоўскае Палітэхнікі
- Электронны навуковы архіў Навукова-тэхнічнае бібліятэкі Ўнівэрсытэту