Люда (біскуп)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Люда
біскуп Шпаеру
726 — 743

Дзейнасьцьсьвятар
НарадзіўсяI тысячагодзьдзе

Люда (лац. Luido; ? — па 743) — біскуп Шпаеру (каля 726—743).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле традыцыйнага меркаваньня, Люда — як і яго папярэднік Драгабода — паходзіў з кляштару Вайсэнбург.

Упамінаецца ў лісьце 738 году[1], адрасаваным біскупам Баварыі і Алеманіі[2], які Сьвяты Баніфацы прывёз з Рыму. Браў удзел у сынодзе, праведзеным каля 740 году ў Рэгенсбургу. Біскуп Шпаеру таксама быў на Першым Нямецкім нацыянальным саборы («Concilium Germanicum») 21 красавіка 742 году.

У 1564 годзе Вільгельм Эйзэнгрэйн (1544—1570) назваў яго «сьвятым» у сваёй «Шпаерскай хроніцы».

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Altbayern bis 1180: Dokumente zur Geschichte von Staat und Gesellschaft in Bayern, Abt. I, Bd. 1. — C.H. Beck Verlag, S. 59.
  2. ^ Aaij M., Godlove S. A Companion to Boniface. — Brill, 2020. P. 309.