Рэгенсбург

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Каменны мост і рэгенсбурскі сабор

Рэгенсбург (па-нямецку: Regensburg) — горад на поўдні Нямеччыны, у зямлі Баварыя, на р. Дунай пры ўпадзеньні р. Рэген. Каля 131 тыс. жыхароў (2007).

Горад узьнік з рымскага ваеннага ўмацаваньня.

Прамысловасьць: машынабудаваньне, тэкстыльная, харчовая, паліграфічная, будаўнічых матэрыялаў. Пачатковы пункт суднаходзтва на р. Дунай, вузел чыгунак і аўтадарог. Унівэрсытэт. Гарадзкі музэй, мастацкая галерэя, палацавы музэй Турн і Таксіс.

Архітэктурныя помнікі 8—18 ст.: раманскія цэрквы Эмэрамскірхэ (8—13 ст.), Якабскірхэ (1150—1200) і Старая капэла (1002), гатычныя сабор Санкт-Пэтэр (каля 1250—1525) і Старая ратуша (1356), рэнэсансавыя і барочныя цэрквы і інш.