Люстра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ваза і люстра

Люстра, люстэрка (ад італ. lustro[1]) — гладкая паверхня, прызначаная для адлюстраваньня сьвятла (або іншага выпраменьваньня). Найбольш вядомы прыклад — плоскае люстэрка.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рамана-кельцкае бронзавае люстэрка

Археолягі выявілі першыя, невялікія люстэркі з срэбра, медзі або бронзы, якія адносяцца да бронзавага веку (напрыклад, тыпу сучасных індыйскіх люстэрак ручной працы en:Aranmula kannadi).

Пазьней навучыліся рабіць люстэркі са шкла, наносячы на тыльны бок шкляной пласьцінкі тонкі пласт срэбра, золата ці волава. Найбольшую вядомасьць атрымалі знакамітыя вэнэцыянскія люстэркі, якія каштавалі гэтак дорага, што для іх куплі францускія арыстакраты часам былі вымушаны прадаваць цэлыя маёнткі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.733

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Люстрасховішча мультымэдыйных матэрыялаў