Лямантыны
| Лямантыны | |
Амэрыканскі лямантын |
|
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Сысуны |
| Атрад | Сырэны |
| Сямейства | Лямантынавыя |
| Род | Лямантыны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Trichechus | |
| Арэал | |
| Арэалы відаў | |
Лямантыны (Trichechidae) — род водных сысуноў атраду сырэнаў.
Даўжыня дарослых асобін дасягае 5 м, маса да 400 кг. Афарбоўка ад шэрай да чорна-шэрай. У адрозьненьне ад большасьці сысуноў лямантыны маюць 6 шыйных пазванкоў. Верхняя губа раздвоеная. Замест разцоў рагавыя пласьціны. На ластах 3 сярэднія пальцы з пазногцепадобнымі капыткамі. Хваставы плаўнік закруглены.
Вядома 3 віды: амэрыканскі лямантын, амазонскі лямантын, афрыканскі лямантын. Пашыраны лямантыны каля берагоў Цэнтральнай Амэрыкі, у р. Амазонка і яе эстуарыі, каля атлянтычных берагоў трапічнай Афрыкі і басэйне р. Нігер.
Жывуць лямантыны на марскіх мелкаводзьдзях, у вусьцях і нізоўях рэк. Расьліннаедныя жывёлы. Трымаюцца групамі. Нараджаюць 1 дзіцяня.
Усе віды знаходзяцца ў Чырвонай кнізе МСАП.
| Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Лямантыны — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў