Лі дэ Форэст
| Лі дэ Форэст | |
| Lee De Forest | |
| Нарадзіўся | 26 жніўня 1873 Каўнсіл-Блафс, штат Аёва, ЗША |
|---|---|
| Памёр | 30 чэрвеня 1961 Галівуд, штат Каліфорнія, ЗША |
| Грамадзянства | ЗША |
| Навуковая сфэра | вынаходнік, першаадкрывальнік у вобласьці радыё |
| Вядомы як | вынаходнік трыёда |
| Узнагароды і прэміі | |
Лі дэ Форэст (англ.: Lee De Forest; 26 жніўня 1873, Каўнсіл-Блафс, Аёва — 30 чэрвеня 1961, Галівуд, Каліфорнія, ЗША) — амэрыканскі вынаходнік, які мае на сваім рахунку 180 патэнтаў на вынаходзтвы. Дэ Форэст вынайшаў трыёд — электронную лямпу, якая прымае на ўваходзе адносна слабы электрычны сыгнал і затым ўзмацняе яго. Дэ Форэст зьяўляецца адным з бацькоў «стагодзьдзя электронікі», бо трыёд дапамог адкрыць дарогу шырокаму выкарыстаньню электронікі.
Ён удзельнічаў у некалькіх судовых працэсах па патэнтавых справах, і ён выдаткаваў шмат грошай, атрыманых ад сваіх вынаходак, на аплату рахункаў адвакатаў. Ён жаніўся чатыры разы, прагарэў на некалькіх кампаніях, быў ашуканы партнэрамі па бізнэсе, аднойчы быў абвінавачаны ў махлярстве з выкарыстаньнем пошты, але быў апраўданы. Ён зьяўляўся ганаровым сябрам Інстытута радыёінжынэрыі — аднаго з двух папярэднікаў IEEE (іншы — амэрыканскі Інстытут інжынэраў па электратэхніцы).
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
- 4.James A. Hijya, Lee De Forest and the Fatherhood of Radio (1992), Lehigh University Press
Лі дэ Форэст — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў