Магеланавы праліў
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Магеланавы праліў (па-гішпанску: Estrecho de Magallanes) — праліў, падзяляе Кантынэнтальную Паўднёвую Амэрыку і архіпэляг Вогненная Зямля, вузкі (мінімальная шырыня — 2,2 км) і ў некаторых месцах вельмі небясьпечны для мараплаўства. Даўжыня праліва — 575 км, найменшая глыбіня на фарватэры — 20 м.
Упершыню быў пераадолены Магеланам падчас яго кругасьветнага падарожжа, аднак, ёсьць вэрсіі, што праліў быў вядомы і раней, а Вогненная Зямля ў той час лічылася паўночнай часткай Невядомай Паўднёвай зямлі.
Магеланавы праліў — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў