Мапэд

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Мапэд

Мапэд — двух-або трохколавы транспартны сродак з рухавіком аб’ёмам не больш за 50 см³ і максымальнай канструктыўнай хуткасьцю ня больш за 50 км/гадз.

Разьмежаваньне матацыклаў і мапэдаў ў ПДР зьвязана з тым, што матацыкл можа ехаць у агульным патоку аўтамабіляў, а мапэд едзе істотна павольней, і таму правілы загадваюць яму рухацца толькі ля правага краю дарогі, разам з роварамі.

Папулярнасьць мапэдаў вызначаецца ў першую чаргу тым, што яны не патрабуюць дзяржаўнай рэгістрацыі, тэхаглядаў і абавязковага страхаваньня; для кіраваньня мапэдам не патрабуецца пасьведчаньня кіроўцы (ёсьць краіны, дзе гэта ня так). Акрамя таго, мапэды каштуюць даволі танна і расходуюць мала бэнзіну.

Commons-logo.svg  Мапэдсховішча мультымэдыйных матэрыялаў