Марка Сіманчэльлі
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Марка Сіманчэльлі (па-італьянску: Marco Simoncelli, 20 студзеня 1987, Католіка, Італія — 23 кастрычніка 2011, Сэлангор, Малайзія) — італьянскі матагонца. У 2008 годзе атрымаў чэмпіёнскі тытул у клясе 250cc чэмпіянату сьвету па шашэйна-колцавых матагонках MotoGP. C 2010 году выступаў за каманду Honda пад нумарам 58 у каралеўскім клясе MotoGP. Памёр 23 кастрычніка 2011 году, ня справіўшыся з кіраваньнем і патрапіўшы пад колы іншага матацыкла[1].
Крыніцы [рэдагаваць]
- ^ Simoncelli dies from injuries suffered in Malaysian GP crash. autosport.com
Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]
Марка Сіманчэльлі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў