Марскія сьвіньні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Марская сьвіньня

Марскія сьвіньні (Phocoenidae) — сямейства марскіх сысуноў падатрада зубатых кітоў. Раней адносіліся да сямейства дэльфінавых.

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адрозьніваюцца ад дэльфінаў будовай чэрапа і зубоў, якія маюць не канічную, а сплошчаную каронку. Марскія сьвіньні драбнейшыя за сапраўдных дэльфінаў, з даўжынёй цела 1,5-2,5 м і вагой каля 120 кг, больш шчыльнага целаскладу. Галовы невялікія, прытупленыя, пазбаўленыя дзюбы. Сьпінны плаўнік адсутнічае, альбо невялікі, трохкутнай формы; вельмі буйны ў самцоў віду Phocoena dioptrica. Пярэднія плаўнікі даволі кароткія. Афарбоўка цела кантрастная, з чорнымі, белымі і шэрымі ўчасткамі, альбо аднастайная. Сустракаюцца поўныя і частковыя альбіносы.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Марскія сьвіньнісховішча мультымэдыйных матэрыялаў