Марфалёгія (мовазнаўства)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Марфалё́гія (па-грэцку: morphē форма і па-грэцку: logos вучэньне, літаральна навука аб формах) — разьдзел граматыкі, які вывучае заканамернасьці функцыянаваньня й разьвіцьця гэтай сыстэмы. Цесна зьвязаная з марфаналёгіяй, словаўтварэньнем, сынтаксісам. Адрозьніваюць агульную (тэарэтычную) і прыватную марфалёгію пэўнай мовы[1]. Таксама сыстэма мэханізмаў мовы, якая забясьпечвае пабудову й разуменьне яе словаформаў[1].

Кожная словаформа членіцца на меншыя знакавыя адзінкі — марфэмы, морфы. Марфалёгія забясьпечвае «памарфэмнае» суаднясеньне кампанэнтаў унутранага (зьмястоўнага) боку словаформы з кампанэнтамі яго зьнешняга (гукавога) боку. Яна накіраваная на перадачу значэньняў менавіта службовымі элемэнтамі (а не каранямі), што адрозьнівае яе ад лексыкалёгіі, у цэнтры ўвагі якой значэньні каранёў і цэлых словаў[1]. Марфалёгія вызначае марфалягічныя (граматычныя) асаблівасьці цэлых клясаў словаў (часьцінаў мовы), незалежна ад іх прыватнага значэньня. Кожная часьціна мовы мае сваю сыстэму граматычных значэньняў, катэгорыяй і агульных дадатковых (фармальных) адзнак, якія служаць для выражэньня адносінаў паміж словамі ў словазлучэньні або сказе. Так, назоўнікам уласьцівыя значэньні роду, ліку, склону; дзеясловам — стану, трываньня, ладу, часу, асобы, ліку й інш.; прыметнікам — роду, ліку, склону, ступеняў параўнаньня, а для якасных — формы суб’ектыўнай ацэнкі[1]. Напрыклад, назоўнікі станок, лес, бярэзьнік пры розных лексычных (рэальных) значэньнях маюць агульныя граматычныя значэньні мужчынскага роду, адзіночнага ліку, назоўнага, вінавальнага склонаў; дзеясловы наедзем, напішам аб’ядноўваюцца граматычнымі значэньнямі закончанага трываньня, простага будучага часу, 1-й асобы множнага ліку і інш. Граматычныя значэньні могуць быць выражаныя сынтаксічна (з дапамогай афіксаў) і аналітычна (апісальна, спалучэньнем словаў). Напрыклад, у назоўніку вясна значэньне жаночага роду, адзіночнага ліку й назоўнага склону выражанае канчаткам , у дзеяслове гаворым значэньне 1-й асобы множнага ліку абвеснага ладу — канчаткам -ым[1]. Аналітычны спосаб выкарыстоўваецца пры выражэньні граматычнага значэньня ступеняў параўнаньня прыметнікаў і прыслоўяў (больш далёкі, самы далёкі, найбольш далёка), будучага часу, загаднага й умоўнага ладу дзеясловаў (буду чытаць, чытаў бы, давайце чытаць). Сродкамі выражэньня марфалягічнага значэньня выступаюць таксама націск у слове (скалы́ска́лы), чаргаваньне асноваў (суплетывізм, чалавеклюдзі) і інш. Марфалягічнае зьмяненьне слова не ўплывае на ягонае лексычнае значэньне[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]