Марыя, Мірабэля
Марыя, Мірабэля | |
Мария, Мирабела Maria, Mirabela | |
Жанр | казка |
---|---|
Рэжысэр | Ён Папэску-Гопа Натальля Бадзюл |
Сцэнарыст | Ён Папэску-Гопа |
У ролях | |
Кампазытар | Яўген Дога |
Апэратар | |
Мантаж | Q112057664? і Silvia Cusursuz[d] |
Аніматар | Ion Popescu-Gopo[d] |
Вытворчасьць | |
Дата выхаду | 1985 |
Працягласьць | 65 хв. |
Краіна | Румынія СССР |
Мова | румынская расейская |
Старонка на IMDb |
Мары́я, Мірабэ́ля (па-румынску: «Maria, Mirabela», па-расейску: «Мария, Мирабела») — супольны савецка-румынскі мастацкі фільм 1981 году рэжысэра Ёна Папэску-Гопа.
Музычны анімацыйны і ігравы фільм-казка.
Сюжэт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пра дзьвюх сёстраў-блізьнятак і іхніх надзейных сяброў — жабяняці Квакі, сьветлячка Скіпэрыча і матылька Амідэ. Аднойчы Фея лесу пакарала Квакі за няпраўду, і той умерз у ручай. Яго знаходзяць дзьве сястры — Марыя і Мірабэля і спрабуюць выратаваць жабянё. Потым яны ідуць да феі, каб тая зьняла закляцьце. На шляху яны сустракаюць таксама сьветлячка Скіпэрыча, які ня можа сьвяціцца і вусьня Амідэ, які стаў матыльком, але баіцца лятаць.
Але фея не жадае займацца чужымі праблемамі, і тады сябры самі дапамагаюць адно аднаму. Але ў канцы фільму высьвятляецца, што ўсё гэта дзяўчынкі прысьнілі.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Мария, Мирабела (1981) (рас.)