Масква (ракетны крэйсэр)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Масква
Project 1164 Moskva 2009 G1.jpg
Краіна: Расея Расея
Тып: Ракэтны крэйсэр
Праект: 1164 «Атлянт»
Гісторыя:
Спуск на ваду: 1976 г.
Пачатак эксплюатацыі: 1979 г.
Войны і канфлікты: Крымскі крызіс (2014)
Характарыстыкі:
Узбраеньне:
«Масква» ў 1979 годзе

Масква (раней — «Слава») — вайсковы ракетны крэйсэр Чарнаморскага флёту Расеі праекту 1164 «Атлянт». Пабудаваны на суднабудаўнічым заводзе імя 61 камунара ў Мікалаеве. Прызначаны для нанясеньня ўдараў па буйных надводных караблях суперніка, забясьпечвае баявую ўстойлівасьць карабельных супрацьлодкавых груп. Супрацьпаветраная абарона выдаленых злучэньняў, агнявая падтрымка дэсанта.

Спушнаны на воду ў 1976 годзе. Уведзены ў строй у 1979. Вадазьмяшчэньне 9800 т (поўнае 11 490 т). Даўжыня 186,4 м, шырыня 20,8 м, вышыня 42,5 м, асадка 8,4 м. Хуткасьць 32 вузлы (эканомная 16 вузлоў). Аўтаномнасьць плаваньня поўная (30 вузл.): 2500 міль, эканомная: 6000 міль, 30 сутак. Экіпаж 510 чалавек.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Масква (ракетны крэйсэр)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў