Мюнхэнскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Лягатып мюнхэнскага мэтрапалітэну

Мюнхэнскі мэтрапалітэн (па-нямецку: U-Bahn München) — транспартная сетка ў Мюнхэне. Мэтро ў Мюнхэне было адчынена 19 кастрычніка 1971 году й на дадзены момант мае сетку даўжынёй 103,1 км са 100 станцыямі. Шчыльнасьць станцыяў на 1000 жыхароў зьяўляецца адной з самых высокіх у сьвеце. Дзякуючы наяўнасьці на станцыях ліфтаў, травалатараў і эскалатараў, а таксама прадуманай сыстэме перасадак Мюнхэнскае мэтро лічыцца адным з самых зручных у Эўропе.

Commons-logo.svg  Мюнхэнскі мэтрапалітэнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў