Міклаш Кызьміч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Міклаш Кызьміч
Mikloš Küzmič
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 верасьня 1737
Дольні Славэчы
Памёр 11 красавіка 1804
Канчаўцы
Грамадзянства Каралеўства Вугоршчына
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці сьвятар, пісьменьнік, перакладнік
Мовы прэкмурская, вугорская
Значныя творы Абэцэдная кніжка для народных школаў
Подпіс

Мі́клаш Кы́зьміч (па-славенску: Mikloš Küzmič, па-вугорску: Küzmics Miklós; 15 верасьня 1737, Дольні Славэчы, Габсбурская манархія — 11 красавіка 1804, Канчаўцы, Аўстрыйская імпэрыя) — рымакаталіцкі сьвятар, пісьменьнік, перакладнік.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міклаш Кызьміч нарадзіўся ў Прэкмур’і, якое ў той час уваходзіла ў склад Вугоршчыны. Ягонымі бацькамі былі Янаш Кышміч і Эльжбэта Леў. Меў сястру Жужану (Жыжану). Сьвятарскае пасьвечаньне прыняў прыкладна ўлетку 1763. Сьпярша служыў у Горнай Лендаве (Градзе), а пасьля да свайго скону ў 1804 — у Канчаўцах.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кароткая сума вялікага катэхізысу

Напісаў 7 кніг, якімі карысталіся ў цэрквах ды школах. Найбольш значная зь іх — «Абэцэднік» — першы дзьвюхмоўны падручнік для вугорскіх славенцаў, перакладзены ім зь нямецкай мовы. Гэтая кніга, выдадзеная ў 1790 року, зьмяшчала першы славенска-вугорскі слоўнік.

Пераклаў на прэкмурскую мову чатыры Эвангельлі, выдадзеныя ў 1804 року ў Сомбатхеі пад назовам «Сьвятыя Эвангельлі». Дзякуючы сваім кнігам падштурхнуў самасьвядомасьць прэкмурскага народу і захаваў ягоную гутарковую мову. Разам са Штэванам Кызьмічам, уплывовым пратэстанцкім дзеячом (аднак не сваяком, нягледзячы на аднолькавыя прозьвішчы), заклаў пачаткі літаратурнай прэкмуршчыны.

Творы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Кароткая сума вялікага катэхізысу» (Шопран, 1780)
  • «Сьвятыя Эвангельлі» (1780)
  • «Славенскі малітоўнік» (1780)
  • «Pomoucs beté'snih, i mirajoucsih» (1781)
  • «Малітоўная кніга, на карысьць славенскага народу» (1783)
  • «Абэцэдная кніжка для народных школаў» (Буда, (1790)
  • «Старога і Новага Запаветаў сьвятой гісторыі кароткая сума» (Сомбатхей, 1796)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ivan Zelko: K. bibliografiji Mikloša Küzmiča, 1934.
  • Vilko Novak: Delo in pomen Mikloša Küzmiča, Murska Sobota, 1976.
  • Izbor prekmurskega slovstva, Ljubljana, 1976.
  • Ivan Škafar: Bibliografija prekmurskih tiskov od 1715 do 1919.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Міклаш Кызьмічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў