Міхал Козел-Паклеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Козел-Паклеўскі
лац. Michał Kozieł-Pakleŭski

Герб «Козел»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1840
маёнтак Сэрвач Вялікі, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці
Памёр 28 траўня 1863
вёска Ўладыкі, цяпер Вялейскі раён
Пахаваны
Род Козел-Паклеўскія
Бацькі Ян Напалеон Козел-Паклеўскі
Юзэфа Толенсдорф
Жонка Гэлена Антаніна Марыяна Чапліцкая гербу «Любіч» (1849-1912)
Рэлігія каталік

Міхал Козел-Паклеўскі (1840, маёнтак Сэрвач Вялікі, Вялейскі павет, Менская губэрня, Расейская імпэрыя, цяпер Вялейскі раён Менскай вобласьці — 28 траўня 1863, вёска Ўладыкі, цяпер Вялейскі раён) — удзельнік паўстаньня 1863—1864 гадоў.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў 1840 року ў радавым маёнтку Вялікі Сэрвач Вялейскага павету, які атрымаў дзед Міхала Юзэф Калясанты Козел-Паклеўскі. Міхал быў адным з сыноў Яна Напалеона Козела-Паклеўскага і Юзэфы Толенсдорф, яго браты Ян, Вінцэнт, Юзэф, Зянон, стрыечны брат Яўстах таксама ўдзельнічалі ў паўстаньні. У 1863 г. далучыўся да атраду паўстанцкага атраду брата Вінцэнта, які ў студзені 1863 году быў прызначаны ваенным кіраўніком роднага Вялейскага павету[1]. Атрад Вінцэнта Козел-Паклеўскага быў разгромлены пад вёскай Уладыкі. У бітве загінуў Вінцэнт і Міхал Козел-Паклеўскія, якія былі пахаваны ў брацкай магіле недалёка ад гэтай вёскі разам зь іншымі загінуўшымі ў тым баі паўстанцамі. Але існуюць зьвесткі аб тым, што іх бацька Ян Напалеон Козел-Паклеўскі, уладальнік Сэрвачы, употай перапахаваў цела Міхала і Вінцэнта ў родным Сэрвачы, пад касьцёлам, каб не знайшлі расейскія ўлады. Касьцёл той у пачатку 1950-х разабралі і перавезьлі ў вёску Давыдкі, пад клюб[2]. Цяпер на месцы колішняга касьцёлу ў Сэрвачы знаходзіцца невялічкі пагорак, а на ім мэталічны крыж[3].

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • O silach narodowych, «Niepodległość» 1867, nr 39 z 30 sierpnia
  • Wacław Koszczyc, Wybrańcy losu, Lwów 1881
  • Wacław Koszczyc, Wici wyroczne, Lwów 1898
  • Eugeniusz Kowalewski, Wspomnienia z przeszłości : przyczynek do historji Powstania Styczniowego na Litwie — Dziennik Wileński — Wilno — 1907; 118 s. [1]
  • Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. tom 1 tom 2 Wilno 1913.
  • Agaton Giller Historja powstania narodu polskiego w 1861—1864 r. T. 2, s. 336 [2] Paryż 1868.
  • Stanisław Zieliński, Bitwy i potyczki 1863—1864; na podstawie materyałów drukowanych i rękopiśmiennych Muzeum Narodowego w Rapperswilu, Rapperswil, 1913. S. 282—283 [3].
  • Stanisław Łaniec, Litwa i Białoruś w dobie konspiracji i powstania zbrojnego : 1861—1864 — Wyd. 1. Olsztyn: Ośrodek Badań Nauk. im. Wojciecha Kętrzyńskiego w Olsztynie, 2002. — 196 s.
  • Матвейчык, Дз. Ч. Паўстанне 1863—1864 гадоў у Беларусі: нарыс баявых дзеянняў / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Медысонт, 2013. — 121 с.
  • Матвейчык, Дз. Ч. Удзельнікі паўстання 1863―1864 гадоў: біяграфічны слоўнік: (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык. — Мінск : Беларусь, 2016. — 734 с. С. 256.
  • Ona Maksimaitienė, Lietuvos sukilėlių kovos 1863—1864 m. Vilnius : Mintis, 1969. P. 103, 169—170.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Pamiętniki Jakóba Gieysztora z lat 1857—1865 poprzedzone wspomnieniami osobistemi prof. Tadeusza Korzona oraz opatrzone przedmową i przypisami. T. 1, s. 394 tom 1 tom 2 Wilno 1913.
  2. ^ Суботнік у капліцы-пахавальні Козел-Паклеўскіх.
  3. ^ Па Вялейшчыне 1863 году. Выцечка турыстычная.