Нанакластэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Нанакластэр (па-ангельску: nanocluster) — група атамаў ці малекул, у якой найбольшае агульнае вымярэньне звычайна знаходзіцца ў абшары некалькіх нанамэтраў.

Тэрміналёгія ў сфэры нананавук і нанатэхналёгіяў па стане на канец 2000-х гг. заставалася неканчаткова аформленай. Яе стандартызацыяй займаліся ТК ІСО 229, а таксама розныя нацыянальныя арганізацыі па стандартызацыі. Адной з прапановаў на ўнармаваньні нанатэрміналёгіі зьяўляецца тымчасовая Публічная спэцыфікацыя PAS 71 Брытанскага інстытуту стандартаў (BSI), выпушчаная ў 2005.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]