Пульт дыстанцыйнага кіраваньня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Тэлівізійны пульт

Пульт дыстанцыйнага кіраваньня — прылада для кіраваньня іншай прыладай на адлегласьці. Пульт дыстанцыйнага кіраваньня выкарыстоўваецца дла кіраваньня сыстэмамі і мэханізмамі на мабільных аб’ектах (самалёты, касьмічныя караблі, судны і інш.), кіраваньня працэсамі вытворчасьці, сыстэмамі сувязі, вайсковымі аб’ектамі, а таксама ў быце для адпраўкі тэлевізарам, гукавым прайгравальнікам, DVD-прайгравальнікам камандаў пераключэньня тэлеканалаў, гукавых дарожак, кіраваньня гучнасьцю і г. д. Бытавы ПДК мае выгляд невялікай прылады з кнопкамі, якая сілкуецца ад элемэнтаў сілкаваньня і адпраўляе каманды пасродкам інфрачырвонага выпраменьваньня. Большасьць мадэляў сучаснай бытавой тэхнікі ўтрымлівае абмежаваны набор сродкаў кіраваньня на сваім корпусе і поўны набор на пульце ДК.

Апроч гэтага, пульты дыстанцыйнага кіраваньня таксама выкарыстоўвацца для аўтамабільных сыгналізацый і пэўных мадэляў лічбывых фотаапаратаў. Таксама бываюць пульты ДК для кіраваньня робатамі, авіямадэлямі і інш.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Пульт дыстанцыйнага кіраваньнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў