Пэніцылін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выява будовы пэніцыліна

Бэнзылпэніцылін (пэніцылін G (PCN G) або проста пэніцылін (PCN)) — бэнзылавы этэр 6-амінапэніцыланавай кісьлі.

Гістарычныя зьвесткі [рэдагаваць]

Пэніцылін — першы антыбіётык, антымікробны прэпарат, атрыманы з прадуктаў жыцьцядзейнасьці мікраарганізмаў. Ён быў вылучаны ў 1928 годзе Аляксандрам Флемінгам з штаму грыба віду Penicillium notatum на выснове выпадковага адкрыцьця: трапленьне ў культуру бактэрыяў цвільлевага грыба з навакольнага асяродзьдзя аказвае бактэрыцыднае дзеяньне на культуру бактэрыяў.

Фармакакінетыка [рэдагаваць]

Пасьля нутрацягліцавага ўвядзеньня хутка ўсмоктваецца зь месца ін'екцыі. Шырока разьмяркоўваецца ў тканках і вадкасьцях арганізма. Бэнзылпэніцылін добра пранікае праз плацэнтарны бар'ер, ГЭБ пры запаленьні мазгавых абалонак. Выводзіцца з мачой.

Вонкавыя спасылкі [рэдагаваць]

Commons-logo.svg  Пэніцылінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў