Радаван Караджыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Радаван Караджыч. 3 сакавіка 1994. Масква.

Радаван Караджыч (па-сэрбску: Радован Караџић; нар. 19 чэрвеня 1945) — палітычны дзеяч басьнійскіх сэрбаў, прэзыдэнт Рэспублікі Сербскай (1992—1995), паэт, прафэсар псыхіятрыі.

Заснавальнік Сэрбскай дэмакратычнай партыі Босьніі і Герцагавіны (1990). Падчас Грамадзянскай вайны, распачатай пасьля абвяшчэньня басьнійскімі мусульманамі незалежнасьці Босьніі і Герцагавіны, узначаліў узброены супраціў, дамагаючыся тэрытарыяльных пераваг для басьнійскіх сэрбаў. У 1995 падпісаў мірныя дамовы ў Дэйтане (ЗША), паводле якіх Босьнія была падзеленая на мусульманскую, харвацкую і сэрбскую тэрыторыі.

У 2008 арыштаваны і з таго часу знаходзіцца ў турме Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Радаван Караджычсховішча мультымэдыйных матэрыялаў