Расьсеяная зорная скупнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Расьсеянае скопішча»)
Расьсеяная зорная сукупнасьць Плеяды

Расьсе́яная зо́рная ску́пнасьць (ско́пішча; па-ангельску: Open cluster) — зорная скупнасьць, у якой, у адрозьненьне ад шаравой, утрымліваецца параўнальна ня шмат зорак (да некалькіх тысяч), і якая часта мае няправільную форму. У нашай і падобных ёй галяктыках, расьсеяныя скупнасьці зьяўляюцца калектыўнымі чальцамі і ўваходзяць у плоскую падсыстэму.

У нашай Галяктыцы адкрыта больш за 1100 расьсеяных скупнасьцяў, але мяркуецца, што іх значна больш[1].

Найбольш буйныя скупнасьці (як, напрыклад, Плеяды) былі вядомыя з найстаражытнейшых часоў. Іншыя былі вядомыя як невыразныя імглістыя плямы й толькі з вынаходзтвам тэлескопа атрымалася падзяліць іх на складальныя іх зоркі.

Характарыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У маладых расьсеяных скупнасьцяў, якія асацыююцца зь сьпіральнымі рукавамі галяктыкі, характэрны склад:

У той жа час белыя і блакітныя гіганты, якія самі па сабе зьяўляюцца рэдкімі відамі зорак, у расьсеяных скупнасьцях сустракаюцца значна часьцей. Таксама, у расьсеяных скупнасьцях часьцей, чым у іншых месцах Галяктыкі, можна сустрэць і яшчэ больш рэдкія зоркі — белыя і блакітныя звышгіганты, гэта значыць, зоркі надзвычай высокай сьвяцільнасьці і тэмпэратуры, якія выпраменьваюць у сотні тысяч і нават мільёны разоў больш, чым наша Сонца.

Як правіла, толькі каля 10 % масы газавага воблака пасьпявае ўтварыць зоркі, перш чым астатні газ будзе разьвеяны ціскам сьвятла.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Frommert Hartmut, Kronberg Christine. «Open Star Clusters». SEDS. University of Arizona, Lunar and Planetary Lab (27 жніўня 2007). (анг.)