Роза Паркс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Роза Паркс
Rosa Parks
Rosaparks.jpg
Роза Паркс у 1955 годзе з Марцінам Лютарам Кінгам
Род дзейнасьці правы чалавека
Дата нараджэньня 4 лютага 1913
Месца нараджэньня Тускіджы, ЗША
Дата сьмерці 24 кастрычніка 2005
Месца сьмерці Дэтройт, ЗША

Роза Лі Паркс (нар. 4 лютага 1913 году, Тускіджы, Алабама, пам. 24 кастрычніка 2005 году ў Дэтройце) — амэрыканская грамадзкая дзяячка, пачынальніца руху за правы афраамэрыканскіх грамадзянаў ЗША. Стала сымбалем барацьбы з расавай сэгрэгацыяй.

Роза (Макколі) Паркс нарадзілася 4 лютага 1913 году ў горадзе Таскіджы, штат Алабама ў мэтадысцкай мурынскай сям’і. Вырасла на фэрме, і вывучылася на швачку. У 1932 годзе яна выйшла замуж за Рэйманда Паркса, актыўнага праваабаронцу.

Роза Паркс увайшла ў гісторыю, дзякуючы здарэньню 1 сьнежня 1955 году, калі падчас паездкі ў аўтобусе ў горадзе Мантгомэры, штат Алабама, яна адмовілася саступіць месца беламу мужчыну па патрабаваньні кіроўцы Джэймса Блэйка. Пасьля гэтага выпадку Роза Паркс была арыштаваная за парушэньне правілаў карыстаньня грамадзкага транспарту. Гэта справа дайшла да Вышэйшага Суду ЗША, дзе было прызнана, што расавая сэгрэгацыя зьяўляецца неканстытуцыйнай. Пасьля гэтага здарэньня Марцін Лютэр Кінг арганізаваў байкот грамадзкіх аўтобусаў у Мантгомэры і дабіўся скасаваньня расавых правілаў. Пасьля гэтага, Марцін Лютар Кінг атрымаў сваю папулярнасьць. Нягледзячы на рашэньне суда, Роза Паркс ўсё ж такі пацярпела ад гэтага здарэньня — яна страціла працу швачкі ў мясцовай краме.

У 1960-х Роза Раркс пераехала ў Дэтройт, дзе працавала ў штабе дэмакратычнага кангрэсмэна ад штату Мічыган, Джона Корніерса. Пасьля выхаду на пэнсію Паркс засталася ў Дэтройце напісала аўтабіяграфію.

Роза Паркс стала сымбалем барацьбы за правы чалавека і супраць расавай дыскрымінацыі ў ЗША. У 1999 годзе Роза Паркс была ўзнагароджаная Залатым Мэдалём Кангрэсу ЗША, а ў лістападзе 2001 году ў Мантгомэры была адчынена бібліятэка і музэй яе імя.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Роза Паркссховішча мультымэдыйных матэрыялаў