Рыгор Марцьянаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Марцьянаў
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 жніўня 2002(2002-08-22)[1] (21 год)
Рост 175 см
Вага 63 кг[2]
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Тарпэда-БелАЗ
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2022 БАТЭ 0 (0)
2022 Тарпэда-БелАЗ 4 (0)
2022—4 Тарпэда-БелАЗ 2 (0)
2023 Дняпро Магілёў 18 (1)
2024—4 Тарпэда-БелАЗ-2[d] 1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
28 красавіка 2024.

Рыгор Марцьянаў (нар. 22 жніўня 2002 году) — беларускі футбаліст, абаронца жодзінскага клюбу «Тарпэда-БелАЗ».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2019 годзе выступаў за дубль «Менску». У 2020 годзе перабраўся ў барысаўскі БАТЭ, дзе таксама выступаў за рэзэрвовую каманду. У 2021 годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды барысаўчан, дэбютаваўшы за БАТЭ 22 чэрвеня 2021 году, калі адгуляў усе 90 хвілінаў у матчы Кубка Беларусі супраць «Баранавічаў» (6:1).

У пачатку 2022 году пачаў трэнавацца з жодзінскім «Тарпэда-БелАЗ», які ў лютым арандаваў абаронцу[3]. 3 красавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матчу супраць «Энэргетыка»-БДУ (1:3). У трох наступных матчах выходзіў у пачатковым складзе, але пасьля трапіў на лаўку запасных. У чэрвені 2022 году, пакінуўшы БАТЭ, быў прыдбаны жодзінскім клюбам на рэгулярнай аснове. У 2023 годзе згуляў за «Тарпэда-БелАЗ» толькі ў адным матчы, часьцей быў на лаве запасных. У ліпені 2023 году на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра»[4]. У сьнежні 2023 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Тарпэда-БелАЗ»[5]. Да сэзону 2024 году пачаў рыхтавацца з жодзінскім клюбам.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]