Рымскія дарогі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рымская дарога ў Пампэі

Рымскія дарогі (па-лацінску: viae — дарогі) — дарожная сетка, створаная рымлянамі для хуткага перасоўваньня войскаў, гандлёвых караванаў і кур'ераў.

Часьцей за ўсё гэта былі адносна прамыя дарогі паміж важнымі населенымі пунктамі, што давала магчымасьць хутка перамясьціцца ў неабходнае месца. Рымскія дарогі злучылі паміж сабой шматлікія гарады ў Італіі, затым пачалі зьяўляцца і на іншых тэрыторыях Рымскай імпэрыі паміж значнымі палітычнымі і эканамічнымі цэнтрамі.

Першапачаткова дарогі будаваліся ў вайсковых мэтах, але затым сталі іграць значную ролю ў эканамічным разьвіцьці імпэрыі. Магчыма, у канчатковым выніку разьвітая сетка дарог толькі спрасьціла заваёву рымскіх тэрыторыяў барбарамі. Пасьля падзеньня Рымскай імпэрыі дарогамі працягвалі карыстацца па меншай меры каля тысячагодзьдзя, а ў некаторых выпадках і дагэтуль, хоць зараз яны ўжо пакрытыя асфальтам.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рымскія дарогісховішча мультымэдыйных матэрыялаў