Рэпрадукцыйная сыстэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Рэпрадукцыйная сыстэма — сыстэма ворганаў жывых арганізмаў (жывёлаў, расьлін, грыбоў і іншых), якая адказвае за іх размнажэньне. У жывёлаў рэпрадукцыйныя сыстэмы прадстаўнікоў розных плоцяў аднаго віду нярэдка вельмі адрозьніваюцца, у адрозьненьні ад іншых сыстэмаў ворганаў, якія ў прадстаўнікоў розных плоцяў адрозьніваюцца замала. Гэтыя адрозьненьні прыводзяць да стварэньня новых генэтычнага матэрыялу, якія дазваляе мець больш прыстасаванае патомства[1]. Некаторыя рэчывы (гармоны й фэрамоны) таксама выконваюць важную ролю у рэпрадукцыйнай сыстэме жывёлаў[2].

У большасьці храбтовых жывёлаў рэпрадукцыйная сыстэма мае падобны плян будовы: плоцевыя залозы (ганады) — вывадныя пратокі — вонкавыя плоцевыя ворганы. Асноўныя ворганы рэпрадукцыйнай сыстэмы чалавека ўключаюць генэталіі (пэніс і похва), а таксама ўнутраныя ворганы, уключаючы выпрацоўваючыя плоцевыя вузы ганады (семеньнікі й яічнікі). Захворваньні рэпрадукцыйнай сыстэмы чалавека вельмі пашыраны, асабліва хваробы, якія перадаюцца плоцевым шляхам[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Reproductive System 2001 Body Guide powered by Adam
  2. ^ Introduction to the Reproductive System. SEER’s Training Website. U.S. National Cancer Institute’s Surveillance, Epidemiology and End Results (SEER) Program.
  3. ^ STD’s Today National Prevention Network, Center for Disease Control, United States Government, retrieving 2007

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Рэпрадукцыйная сыстэмасховішча мультымэдыйных матэрыялаў