Склад злачынства

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Склад злачынства — сукупнасьць аб'ектыўных і суб'ектыўных прыкметаў, замацаваных у крымінальным законе, якія ў суме вызначаюць грамадзка небясьпечнае дзеяньне як злачынства. Прыкметы складу злачынства замацоўваюцца ў нормах агульнай і асаблівай часткі крымінальнага права. Іх можна ўмоўна падзяліць на чатыры падсыстэмы: прыкметы аб'екта, суб'екта, аб'ектыўнага й суб'ектыўнага боку злачынства. Наяўнасьць у дзеях усіх прыкметаў нейкага складу злачынства зьяўляецца падставай для прызнаньня яго злачынным і прыцягненьня асобы, якая зьдзейсніла яго, да крымінальнай адказнасьці; адсутнасьць хаця б аднаго зь іх азначае, што адсутнічае й склад злачынства ў цэлым, а дзеяньне пры гэтым прызнаецца незлачынным.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14)