Солад

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ячменны солад

Солад — прадукт, які атрымліваецца пры прарошчваньні насеньня травы, галоўным чынам, ячменю.

Працэс атрыманьня соладу падзяляецца на намочваньне й прарошчваньне насеньня. Прарошчваньне неабходна, каб выклікаць у насеньні зьвязаныя з гэтым працэсам хімічныя зьмены. У адных выпадках каштоўным зьяўляецца толькі адно з рэчываў, якія ўтвараюцца пры гэтым — дыястазы, у вінакурнай вытворчасьці, у іншых жа выпадках карыстаюцца апроч дыястазы сукупнасьцю зьмененых растваральных прадуктаў, як то робіцца ў броварнай вытворчасьці. У абодвух выпадках карыстаюцца здольнасьцю дыястазы раствараць і ацукроўваць крухмал, прычым атрымліваецца мальтозацукар, які мае здольнасьць да закісаньня.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Соладсховішча мультымэдыйных матэрыялаў