Сон у чырвоным цераме

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Выява да рамана

Сон у чырвоным цераме (па-кітайску: 紅樓夢) — найболей папулярны з чатырох клясычных раманаў на кітайскай мове. Першыя 80 главаў былі напісаныя Цао Сюэцінем й выйшлі ў сьвет пад назовам «Запіскі аб каменьні» незадоўга да ягонай сьмерці ў 1763 годзе. Аднак амаль праз трыццаць гадоў, у 1791 годзе, нехта Гао Э апублікаваў яшчэ сорак главаў, скончыўшы тым самым сюжэтную лінію рамана. Дасьледнікі рамана спрачаюцца на конт таго, наколькі заключная частка адпавядае аўтарскай задумцы Цао.

«Сон у чырвоным цераме» — гэта многаплянавае апавяданьне аб заняпадзе дзьвюх галінах сям'і Цьзя, на фоне якой — акрамя трох пакаленьняў — зьяўляюцца незьлічонае мноства іх сваякоў. Паводле клясычным кітайскім раманам, капмазыцыя кнігі адметна рыхласьцю. У рамане вольна зьмешаны элемэнты аўтабіяграфічнага апісаньня й выдумкі, падзеі штодзённага жыцьця чаргуюцца са звышнатуральнымі здарэньнямі.

Мова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раман напісаны на народнай кітайскай мове, а не клясычнай кітайскай, што дапамагло ўсталяваць у літаратуры некаторыя народныя ідыёмы. Аўтар рамана, Цао Сюэцінь, добра разьбіраўся ў кітайскай паэзіі й ў клясычнай кітайскай мове, напісаўшы некалькі трактатаў у паўклясычным стыле. Гутаркі ў рамане былі напісаны на Пэкінскім дыялекце Мандарыну, які пазьней стаў асновай для сучаснай гутарковай кітайскай, з уплывамі з дыялекту вобласьці Нанкіна, дзе жыла сям'я Цао напачатку XVIII стагодзьдзя.

Пераклады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На Ўсходзе першы пераклад быў зроблены ў 20 стагодзьдзі, калі клясычная кітайская адукацыя была зьменена на сучасную эўрапейскую й ужо ня кожны мог чытаць па-кітайску. У 1920 годзе выйшаў японскі пераклад «Сна ў чырвоным цераме», які быў зроблены Юкідай Роханам і Хіраокай Рудзё, пераклад суправаджаўся тэкстам на арыгінальнай мове.

Упершыню на эўрапейскую мову быў зроблены пераклад у 19 стагодзьдзі, расейцам Каванько, які пабываў у Кітаі, але пераклад быў зроблены толькі часткова. Поўны расейскі пераклад быў зроблены Панасюком у 1958 годзе.

У Ангельшчыне ў 1868 годзе першыя восем разьдзелаў выйшлі ў перакладзе Боўра, а ў 1885 годзе Гэрбэрта Джайлза, у 1919 годзе выбітнейшага перакладчыка кітайскай літаратуры — Артура Ўэйлі. Нямецкі пераклад Франца Куна выйшаў ў 1932 годзе, францускі ў выбраных фрагмэнтах — у 1933.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сон у чырвоным церамесховішча мультымэдыйных матэрыялаў