Спэсартыні

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Granat sesspartyn, Chiny.JPG

Спэсартын — даволі распаўсюджаны мінэрал, сылікат з групы гранатаў.

Сярод іншых гранатаў спэсартыны вылучаюцца перш за ўсё колерам — іх крышталі маюць сакавітую аранжава-жоўтую, чырвона-аранжавую, жоўта-карычневую афарбоўку. Вылучаюць таксама разнавіднасьць спэсартына - эспэсандыт, які мае альмандынавы складнік. У спэсартыне часта назіраюцца дробныя газава-вадкія ўключэньні. Названы па мясцовасьці Шпэсарт ў Баварыі, дзе быў упершыню выяўлены.