Станіслаў Атрашкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Станіслаў Атрашкевіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 кастрычніка 2002(2002-10-22)[1] (21 год)
Рост 181 см
Вага 68 кг[1]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Арсэнал Койданаў
Нумар 80
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2021—2023 Іслач 3 (0)
2022 Арсэнал Койданаў 9 (0)
2023 Смаргонь 12 (0)
2024—4 Арсэнал Койданаў 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
20 красавіка 2024.

Станіслаў Сяргеевіч Атрашкевіч (нар. 22 кастрычніка 2002) — беларускі футбаліст, абаронца койданаўскага «Арсэналу».

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец юнацкай школы «Іслачы». Зь лета 2020 году пачаў выступаць за клюбны дубль, а ў наступным годзе пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 23 чэрвеня 2021 году дэбютаваў у асноўнай камандзе «Іслачы», выйшаўшы на замену ў другім тайме матча Кубка Беларусі з гомельскім «Лякаматывам» (3:3, па пэнальці 2:4). У ліпені 2021 году падпісаў першы прафэсійны кантракт з клюбам да лета 2024 году[2]. 25 ліпеня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матчы супраць «Смаргоні» (2:1). У далейшым працягваў выступаць за дубль.

У ліпені 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў койданаўскі «Арсэнал»[3], дзе неўзабаве замацаваўся ў першай адзінаццатцы. Па заканчэньні сэзону 2022 году вярнуўся з арэнды ў «Іслач»[4]. У сакавіку 2023 году пасьля прагляду далучыўся да «Смаргоні» на правах арэнды[5].

У лютым 2024 году стаў гульцом койданаўскага «Арсэналу»[6].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]