Страхіня Паўлавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Страхіня Паўлавіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 траўня 2001(2001-05-24) (22 гады)
Рост 1,94 м
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Рэд Бул
Нумар 31
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2019—2020
2020—2022
2020
2021
2022
2022—
Партызан
Манака
Партызан (арэнда)
Сэркль Бруге (арэнда)
Базэль (арэнда)
Рэд Бул
11 (0)
8 (0)
26 (1)
11 (1)
10 (0)
45 (2)
Зборныя
2020— Сэрбія 33 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
12 красавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 сакавіка 2024.

Страхі́ня Па́ўлавіч (па-сэрбску: Страхиња Павловић / Strahinja Pavlović; нар. 24 траўня 2001 году) — сэрбскі футбаліст, цэнтральны абаронца аўстрыйскага клюбу «Рэд Бул» і нацыянальнай зборнай Сэрбіі.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гулец у 2015 годзе далучыўся да акадэміі бялградзкага «Партызана». Першы прафэсійны кантракт з клюбам склаў у верасьні 2018 году[1]. Запачаткаваў кар’еру ў сэрбскім чэмпіянаце 23 лютага 2019 году ў матчы супраць навасадзкага «Пролетара», згуляўшы ўсе 90 хвілінаў матчу і атрымаўшы жоўтую картку[2]. Ужо праз тыдзень згуляў у бялградзкім дэрбі супраць «Црвены Зьвезды». Футбаліст хутка замацаваўся ў першым складзе каманды. А з сэзону 2019—2020 гадоў стала зьяўляўся ў першай адзінаццатцы «Партызана», сфармаваўшы з Боянам Астоічам зьвязак цэнтральных абаронцаў. У 2019 годзе гулец меў мажлівасьць далучыцца да італьянскага «Ляцыё», аднак перамовы не далі плёну. У выніку, 18 сьнежня Паўлавіч быў аб’яўлены футбалістам «Манака»[3]. Гулец дэбютаваў у складзе клюбу толькі 20 сьнежня 2020 году ў матчы супраць «Дыжону». Сэрб амаль не гуляў у складзе, таму двойчы выпраўляўся ў арэнды — спачатку ў бэльгійскі «Сэркль», а потым у швайцарскі «Базэль». У чэрвені 2022 году прыяднаўся да аўстрыйскага «Рэд Була».

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Сэрбіі 3 верасьня 2020 году ў матчы Лігі нацыяў супраць зборнай Расеі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Партызан:

Рэд Бул:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]