Студня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Студня-журавель

Студня, калодзеж — гідратэхнічнае збудаваньне для здабычы грунтавых водаў. Разам зь іншымі малымі архітэктурнымі формамі студня актыўна ўдзельнічае ў фармаваньні ансамбля сядзібы, сельскага населенага пункта і інш. Заразь ім на зьмену прыходзяць калонкі.

Тыпы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Студні-калаўроты — будаваліся пры глыбокім заляганьні водных гарызонтаў.
  • Студні-жураўлі — пры неглыбокім заляганьні.

Канструкцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Беларусі канструкцыя калодзежнага праёму вылучалася разнастайцнасьцю. Так, на Палесьсі, дзе вада неглыбока, выкарыстоўвалі тоўстыя ствалы дрэваў з выдаўбленай сарцавінай (студні-каўдубы). У Цэнтральнай Беларусі праём мацавалі драўлянымі плашкамі, якія ставіліся як вэртыкальна (у некалькі ярусаў), так і гарызантальна (клаліся адна на адну). У апошнім выпадку яны мацаваліся па кутах палямі. Шырока вядомая была і зрубная канструкцыя калодзежных праёмаў. У Панямоньні калодзежы выкладаліся з каменьняў.

Студня

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларусы: У 8 т. Т.2. Дойлідства/ А. І. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэдкал.: В. К. Бандарчык, М. Ф. Піліпенка, А. І. Лакотка. — Мн.: Тэхналогія, 1997. — 391 с.: іл. ISBN 985-6234-28-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Студнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў