Сухі док

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Сухі док у Мічыгане, напоўнены вадой

Сухі док — збудаваньне, якое служыць для зьняцьця суднаў з вады, агляду і рамонту падводнае часткі альбо для іх пабудовы. Док абсталююць мэханізмамі і прыладамі для ўводу і ўсталёўкі суднаў над апорамі, помпамі для перапампоўкі вады, перасоўнымі кранамі, сродкамі для падачы электраэнэргіі, пару, сьціснутага паветра, кіслароду і інш., для рамонтных або будаўнічых працаў. Сухі док будуецца на абароненай ад хваляваньня акваторыі і ўяўляе сабой аддзяляльную ад яе з тарца затворам воданепранікальную камэру. Муры і дно сухіх докаў звычайна бэтонавыя або жалезабэтонныя, радзей — з мэталу і камню. Пры пастаноўцы ў сухі док судна ўводзяць у камэру і ўсталёўваюць над апорамі, зачыняюць затвор, асушваюць камэру і судна садзіцца на апоры. Вывад судна з докаў адбываецца ў зваротнай пасьлядоўнасьці. Шырыня сухога доку можа дасягаць 70 м, даўжыня — 500 м.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Сухі доксховішча мультымэдыйных матэрыялаў