Бэтон

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бэто́н (ад франц. béton) — штучны каменны будаўнічы матэрыял, які атрымліваецца ў выніку фармаваньня й зацьвярдзеньня рацыянальна падабранай і ўшчыльненай сумесі, якая складаецца са вяжучага рэчыва (цэмэнт ці інш.), буйных і дробных запаўняльнікаў, вады. У шэрагу выпадкаў можа ўтрымліваць адмысловыя дабаўкі, а таксама адсутнічаць вада (напрыклад у асфальтабэтоне).

Тыпы бэтону[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па прызначэньні адрозьніваюць:

  • бэтоны звычайныя (для прамысловых і грамадзянскіх будынкаў)
  • адмысловыя — гідратэхнічныя, дарожныя, цеплаізаляцыйныя, дэкаратыўныя, а таксама бэтоны адмысловага прызначэньня (хімічна ўстойлівыя, цеплатрывалыя, гукапаглынальныя, для абароны ад ядзерных выпрамяненьняў і інш.).

Па тыпе зьвязальнага рэчыва адрозьніваюць цэмэнтавыя, сылікатныя, гіпсавыя, шлакашчолачныя, асфальтабэтон, пластабэтон (палімербэтон) і інш.

Па тыпе запаўняльнікаў адрозьніваюць бэтоны на шчыльных, сітаватых ці адмысловых запаўняльніках.

Па структуры адрозьніваюць бэтоны шчыльнай, сітавістай, вачкаватай ці буйнасітаватай структуры.

Па ўмовах цьвярдзеньня бэтоны дзеляць на якія цьвярдзеюць у натуральных умовах, ва ўмовах цёплавільготнасьцевай апрацоўкі пры атмасфэрным ціску ці ва ўмовах цёплавільготнасьцевай апрацоўкі пры ціску вышэй атмасфэрнага (аўтаклаўнага цьвярдзеньня).

Па сярэдняй шчыльнасьці бэтоны дзеляць на:

  • адменна цяжкі (шчыльнасьць звыш 2500 кг/м³) — барытавы, магнетытавы, ліманітавы;
  • цяжкі (шчыльнасьць 2200—2500 кг/м³);
  • палегчаныя (шчыльнасьць 1800—2200 кг/м³);
  • лёгкі (шчыльнасьць 500—1800 кг/м³) — керамзітабэтон, пенабэтон, газабэтон, пемзабэтон, арбаліт, вэрмікулітавы, перлітавы;
  • адменна лёгкі (шчыльнасьць менш за 500 кг/м³).

Па зьмесьце зьвязальнага рэчыва й запаўняльнікаў бэтоны дзеляць на:

  • бедныя (са зьніжаным зьместам зьвязальнага рэчыва й падвышаным зьместам буйнага запаўняльніка);
  • тлустыя (з падвышаным зьместам зьвязальнага рэчыва й зьніжаным зьместам буйнага запаўняльніка);
  • таварныя (c суадносінамі запаўняльнікаў і зьвязальнага рэчыва па стандартнай рэцэптуры).

Назвы асноўных тыпаў бэтонаў[1]:

  • Канструкцыйныя бэтоны:
    • на цэмэнтавых зьвязальных і шчыльных запаўняльніках, шчыльнай структур;
    • на цэмэнтавым зьвязальным і шчыльных запаўняльніках, буйнасітаватыя;
    • на цэмэнтавых зьвязальных і сітаватых запаўняльніках;
    • на вапнавым зьвязальным, шчыльнай структуры;
    • на цэмэнтавым, шлакавым ці вапнавым зьвязальным, вачкаватай структуры;
    • на шлакавым зьвязальным;
    • на гіпсавым зьвязальным.
  • Бэтоны цеплаізаляцыйныя;
  • Бэтоны цеплатрывалыя;
  • Бэтоны хімічна ўстойлівыя;
  • Бэтоны, якія напружваюць;
  • Бэтоны дэкаратыўныя;
  • Бэтоны радыяцыйна-ахоўныя;
  • Бэтоны для дарожных і аэрадромных пакрыцьцяў;
  • Бэтоны гідратэхнічныя.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ СТБ 1310-2002 Бетоны. Класіфікацыя. Агульныя тэхнічныя патрабаванні