Сьпеў лёду і агню
| Сьпеў Лёду і Агню | |
| A Song Of Ice And Fire | |
| Жанр: | фэнтэзі |
|---|---|
| Аўтар: | Джордж Р. Р. Мартын |
| Мова арыгіналу: | ангельская |
| Публікацыя: | 6 жніўня 1996 |
«Сьпеў Лёду і Агню» — эпічная сэрыя кнігаў у стылістыцы фэнтэзі, створаная амэрыканскім пісьменьнікам і сцэнарыстам Джорджам Р. Р. Мартынам.
Праца над кнігамі сэрыі пачалася ў 1991 годзе, першая кніга выйшла ў 1996. Першапачаткова сэрыя плянавалася трылёгіяй, аднак ужо зараз яна складаецца з чатырох кнігаў з трыма дадаткова заплянаванымі. Гэтаксама існуе тры прыквэлы і яшчэ колькі плянуюцца, акрамя таго ёсьць асобныя навэлы. Цыкль перакладзены больш як на 20 моваў сьвету[1]. Апошняя на бягучы момант, чацьвёртая кніга сталася бэстсэлерам па вэрсіі The New York Times[2]. Агулам у Злучаных Штатах прададзена больш за 4,5 мільёны копіяў[3] і больш за 7 мільёнаў — па сьвеце[4].
У 2011 годзе была прадстаўленая тэлевізійная адаптацыя сэрыі ў выглядзе сэрыялу «Гульня тронаў» (анг. Game of Thrones).