Турма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Турма

Турма́ (ням. Turm — «вежа», або ад цюрскага тур. türme або татарскага törmä — «вязьніца») — выпраўленчая ўстанова, дзе людзі ўтрымліваюцца ў зьняволеньні і пазбаўленыя шэрагу асабістых свабодаў.

Звычайна ёсьць часткай сыстэмы крымінальнага правасудзьдзя. Пазбаўленьне свабоды шляхам зьняволеньня ў турме — праўнае пакараньне, якое можа быць накладзена судом за зьдзяйсненьне злачынства. Турмой таксама часта называюць ўстанову, дзе падазроныя і абвінавачаныя ў зьдзяйсьненьні злачынстваў ўтрымліваюцца пад вартай да суду (Ізалятар часовага ўтрыманьня).

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 1999 год у турмах Беларусі знаходзілася каля 70 000 чалавек (0,7 % насельніцтва Беларусі). Да студзеня 2014 году лік вязьняў скараціўся да 30 000 за кошт штогадовага зьніжэньня ўзроўню злачыннасьці прыблізна на 6 %[1]. На красавік 2023 году ў зьняволеньні знаходзілася 24 000 чалавек (0,3 % насельніцтва)[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]