Т-54

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Т-54
Tank T-54 in Verkhnyaya Pyshma.jpg
Тып танка: Сярэдні танк
Краіна-вытворца: Сьцяг СССР СССР
Павозка (экіпаж), чал.: 4
Гісторыя:
Гісторыя вытворчасьці:
Усяго выраблена: ~86,000–110,000
Памеры:
Маса, т: 36
Даўжыня, мм: 6200
Даўжыня з гарматай, мм: 9000
Браня:
Узбраеньне:
Марка гарматы і калібр: 100 мм Д-10Т2С
Боекамплект гарматы: 43
Далёкасьць стральбы, км: 14.6
Тэхнічныя характэрыстыкі:
Магутнасьць рухавіка, к.с.: 520
Хуткасьць па шашы, км/г: 50
Хуткасьць па перасечанай мясцовасьці, км/г: 27
Выявы ў Вікісховішчы

Т-54 — савецкі сярэдні танк. Прыняты на ўзбраеньне войска Савецкага Зьвязу ў 1946 годзе, сэрыйна выпускаўся, увесь час мадэрнізуючыся, з 1947 года. З 1958 года выпускалася яго мадыфікацыя пад назвай Т-55, прыстасаваная да баявых дзеянаняў ва ўмовах ужывананя ядзернай зброі. У 1962—1967 гадах ён галоўным чынам быў зьменены ў вытворчасьці танкам Т-62, створаным на яго базе, але на некаторых заводах яго выпуск працягваўся аж да 1979 года. Таксама ў шэрагу краін выпускаўся сам Т-54/55, або яго мадэрнізаваныя ці прыстасаваныя да мясцовых умоў варыянты. Усяго, з улікам танкаў якія вырабляліся ў іншых краінах, было выпушчана да 100 000 танкаў Т-54/55, што зрабіла яго найболей шматлікім танкам у гісторыі.

Т-54 экспартаваўся і быў на ўзбраеньні ў шматлікіх краінах, выкарыстоўваўся ў большасьці праваенных лакальных канфліктаў. Танк стаў вядомы сваёй найвысокай надзейнасьцю і прастатой. На працягу ўсёй Афганскай вайны асноўным танкам у танкавых падраздзяленнях Кантэнгэнту Савецкіх войскаў былі Т-55 і Т-62. Нягледзячы на наяўнасьць у дастатковай колькасьці больш сучасных і магутных танкаў на той час і сталую мадэрнізацыю лёгкай бронетэхнікі ў мотастралковых і паветрана-дэсантных падраздзяленнях, яго танкавы парк заставаўся без змен усё 9 гадоў вайны, што было абумоўлена адсутнасьцю сучасных танкаў у частках Савецкага Войска на паўднёвых межах СССР і абмежаваным лікам процітанкавых сродкаў у маджахедаў.

Сярэдні танк Т-54 быў створаны ў Ніжнім Тагіле канструктарскім бюро пад кіраўніцтвам А. А. Марозава ў 1946 годзе і падчас распрацоўкі меў пазначэньне «Аб’ект 137». На ўзбраеньне прыняты ў 1950 годзе. Сэрыйная вытворчасць была арганізавана ў Харкаве, Ніжнім Тагіле і Омску. Падчас вытворчасьці праводзілася мадэрнізацыя танка без змены яго маркі.

Танк распрацаваны па клясічнай схэме кампаноўкі з традыцыйным размяшчэньнем экіпажа ў вежы: злева ад гарматы знаходзіліся камандзір танка і наводчык, справа — зараджалы. Папярочнае размяшчэньне рухавіка ў кармавой частцы корпуса дазволіла за кошт скарачэння даўжыні маторна-трансмісійнага аддзяленьня павялічыць памеры баявога аддзяленьня і ўпершыню ўсталяваць на сярэднім танку 100-мм гармату.

У адрозненьне ад папярэдніх танкаў пры мантажы гармату заводзілася дульным зрэзам наперад у амбразуру вежы, нахіленай у бок насавой часткі корпуса, таму амбразура мела невялікую шырыню (400 мм). Гэта паляпшала абароненасць лабавай часткі вежы, аднак некалькі ўскладняла замену гарматы ў вайсковых умовах.

Дзякуючы прынятай схэме агульнай кампаноўкі вежу атрымалася пададвінуць у бок кармы танка і размясьціць на падбашанным лісьце корпуса люк механіка-кіроўцы. Гэта дало магчымасць значна ўзмацніць супрацьснарадную ўстойлівасць насавой часткі корпуса за кошт адсутнасьці люка ў верхнім лэбавым лісце, таўшчыня якога была павялічана да 120 мм пры вугле нахілу 60 адсоткаў. У той жа час зрушэньне люка механіка-кіроўцы налева ад падоўжнай восі корпуса запатрабавала ад кіроўцаў вызначаных навыкаў кіраваньня пры пераадоленні абмежаваных праходаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Т-54сховішча мультымэдыйных матэрыялаў