Удзельнік:Jauhienij/Вянок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вянок
Аўтар: Максім Багдановіч
Мова арыгіналу: беларуская
Год напісаньня: 19091912
Публікацыя: 1913
Электронная вэрсія

«Вяно́к» — адзіны прыжыцьцёвы зборнік вершаў беларускага паэта Максіма Багдановіча, выдадзены ў Вільні ў канцы 1913 года «Беларускім выдавецкім таварыствам» у друкарні Марціна Кухты накладам 2000 асобнікаў.

Зборнік зьмяшчаў 92 вершы і 2 паэмы, разьмешчаныя на 120 старонках, якія былі аб’яднаныя па цыклях: «Малюнкі і сьпевы», «Думы» і «Мадонны». У лістах да выдаўцы былі меркаваньні дапоўніць «Мадоннаў» нізкай «Каханьне і сьмерць» (13 вершаў) і да 5 перакладаў зь нізкі «Старая спадчына» дадаць 22 пераклады вершаў францускага дэкадэнта Поля Вэрлена і ўтварыць разьдзел «З чужой глебы». Аднак кніга выйшла без дапаўненьняў і без пасляслоўя «Ізноў пабачыў я сялібы» да паэмы «Вэроніка»[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Катэгорыя:Максім Багдановіч